Патрыярх Кірыл: РПЦ будуе па тры святыні за содні


Падчас асвячэння храму ў Страсбуры.
Фота: Andrei Yermilov/TASS/Forum

Расейская праваслаўная царква будуе прыблізна тры святыні за содні. Пра гэта 26 траўня ў французскім Страсбуры пры асвячэнні царквы Усіх Святых заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

«Сёння мы будуем прыкладна тры святыні за содні, за 24 гадзіны. 30 тысяч святыняў за дзесяць гадоў», – адзначыў ён, перадае РИА «Новости».

Паводле яго, прычыны такога актыўнага будаўніцтва не ў лішку грошаў, а ў тым, што «народ наш, які прайшоў праз гады атэізму, і розумам, і сэрцам зразумеў, што без Бога нічога не атрымліваецца».

Hавiны
Будаўніцтва храма ў Екацярынбурзе прыпынілі на фоне пратэстаў
2019.05.16 21:34

Патрыярх падкрэсліў, што СССР усе сілы кідаў на пабудову «шчаслівага жыцця без Бога» – «і не атрымалася».

Ва ўмовах сучаснай цывілізацыі з вялікай колькасцю жыццёвых мэтаў і праблем у кожнага чалавека, «патрэбныя такія месцы, дзе чалавек мог бы адчуць блізкасць да Бога», падкрэсліў зверхнік РПЦ.

Hавiны
«Баявыя вернікі» супраць абаронцаў скверу. Што адбываецца на пратэсце ў Екацярынбурзе
2019.05.16 15:43

Разам з тым апошнім часам розныя гарады Расеі ахапіла цэлая хваля пратэстаў супраць будаўніцтва новых святыняў. Найбольш масавыя пратэсты адбыліся ў Екацерынбургу, дзе жыхары гораду не далі пабудаваць сабор на месцы скверу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў