Паміж Пінскім і Лунінецкім раёнамі паставілі санітарныя пасты


Паміж населенымі пунктамі Сошна і Дубновічы на аўтадарозе Р-8 з’явіліся экіпажы ў складзе супрацоўніка ДАІ і працаўніка Пінскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. У асобаў, якія ўязджаюць у Пінскі раён, правяраюць дакументы, паведамляе «Медыя-Палессе».

Раней паміж раёнамі выстаўлялі падобныя пасты, пасля таго, як у Лунінецкім раёне зафіксавалі ўспышку каронавірусу. Аналагічныя захады ўвялі і ў некаторых іншых рэгіёнах.

Hавiны
Пінскі гарвыканкам раіць не ездзіць у Лунінецкі раён
2020.04.16 17:11

З 25 да 28 красавіка на ўездзе ў Баранавічы, а таксама на вакзале гораду міліцыя і медыкі праводзяць узмоцнены кантроль прыезджых, выбарачна мераюць тэмпературу. Прафілактычныя і дэзынфекцыйныя захады накіраваныя на тое, каб перадухіліць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў.

Такія захады ўводзяцца, каб не пусціць у горад хворых на вострыя рэспіратарныя інфекцыі і перадухіліць перасоўванне кантактаў першага і другога ўзроўню, якія павінны быць у самаізаляцыі.

Фота
Рэжым узмоцненага кантролю ў Баранавічах. ФОТА
2020.04.25 17:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў