Лунінецкі раён стаў эпіцэнтрам заражэння каронавірусам на Берасцейшчыне

Улады Берасцейскай вобласці заяўляюць, што кантралююць эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіёне. Але іх лічбы значна перавышаюць афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя.

«Сёння 222 чалавекі пад наглядам у стацыянарах, галоўным чынам у інфекцыйным аддзяленні Берасцейскай абласной клінічнай больніцы, каронавірус пацверджаны ў 41 чалавека з іх, больш за ўсё ў Лунінецкім раёне – 26, у Берасці – 6. Больш за 5 тысяч абследаваныя», – паведаміў 9 красавіка старшыня аблвыканкаму Анатоль Ліс, паведамляе sb.by.

Раніцай таго ж дня Мінздароўя паведамляла, што на Берасцейшчыне шпіталізаваныя толькі 17 чалавек.

Дырэктарка «Еўраопту» у Лунінцы заразілася каронавірусам. Ейны муж у больніцы з пнеўманіяй

Першым вядомым выпадкам заражэння на каронавірус у Лунінецкім раёне стала дырэктарка мясцовага «Еўраопту».

Яна была першаю пацыенткаю ў Лунінецкім раёне з пацверджаным дыягназам каронавірус. Аднак тэст ёй зрабілі ў Менску, куды дабіралася сама з тэмператураю 39,8 пасля безвыніковай спробы дамагчыся шпіталізацыі ў Лунінцы (праз адсутнасць месцаў). Напярэдадні, калі тэмпература была меншаю, бальнічны ёй закрылі і адправілі на працу.

За паведамленне пра смерць ад каронавірусу вынеслі папярэджанне рэсурсу media-polesye

У мужа, стан якога значна цяжэйшы, таксама бралі мазок на каронавірус, накіроўвалі на даследаванне ў Берасце, адкуль атрымалі адмоўны вынік.

МГ belsat.eu

Hавiны