Яна была затрыманая ДФР, а потым дастаўленая ў СІЗА КДБ, паведамляе штаб Бабарыкі.
«Паводле нашай інфармацыі сёння ўвечары Алена Карагачова, чалец ініцыятыўнай групы і асабісты памочнік Віктара, якая працавала з ім у «Белгазпрамбанку» больш за 20 год, была затрыманая ДФР, а потым дастаўленая ў СІЗА КДБ», – гаворыцца ў паведамленні штабу.
Прадстаўнікі штабу адзначаюць, што пры першай магчымасці адвакаты пачнуць абараняць жанчыну. Падрабязнасці і прычынай затрыманняў пакуль што невядомыя.
З 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку», які 20 гадоў узначальваў Віктар Бабарыка, пачаліся ператрусы. Каля 15 топ-менеджараў былі затрыманыя за розныя фінансавыя злачынствы.
Сам Бабарыка ад 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Там жа ўтрымліваецца сяброўка ягонай сям’і Святлана Купрэева.
КТ belsat.eu