8 кастрычніка «Sting» на выступіць на «Менск-Арэне» і прэзентуе новы альбом «57th&9th».
Гурт «NaviBand» (прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні-2017») выклаў на сваім youtube-канале беларускую версію адной самых вядомых песень брытанскага спевака.
«Дарагі Стынг! Мы NaviBand з Беларусі. Вялікі дзякуй за вашую музыку, якая натхняе нас. Ужо даўно мы марым заспяваць з вамі ці проста сустрэцца. Мы спадзяемся, што хто-небудзь пакажа вам гэтае відэа, і нашыя мары здзейсняцца. Мы рады, што вы прыедзеце ў Менск і з нецярпеннем чакаем канцэрт восьмага кастрычніка. Да сустрэчы! Спадзяемся, вам спадабаецца нашая беларуская версія вашай цудоўнай «Fields Of Gold», – гаворыцца ў апісанні пад відэа.
ЮВ, belsat.eu