Наведваць лясы можна толькі ў двух раёнах Беларусі


Станам на 21:55 26 красавіка ў Беларусі засталіся толькі два раёны, у якіх яшчэ не забаранілі наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа Міністэрства лясной гаспадаркі.

Мапа забароненых для наведвання лясоў.

У прыватнасці, наведваць лясы пакуль яшчэ можна ў Мядзельскім раёну Менскай вобласці і ў Крычаўскім раёне Магілёўскай.

Ва ўсіх астатніх 116 раёнах рабіць гэта забаронена.

Hавiны
Пажар на Альманскіх балотах лакалізавалі
2019.04.26 18:02

За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або забароны на наведванне лясоў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Парушальнікаў могуць пакараць папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь. Штраф можа значна ўзрасці, калі шкоду атрымае лес або тарфянік.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў