Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» прадае зламаны цеплаход


Апошнія гады судзіна стаіць на якары, патрабуе дагляду і ніяк не выкарыстоўваецца. Пачатковы кошт цеплахода на аўкцыёне – 69 тысячаў беларускіх рублёў.

Цеплаход быў пабудаваны на Херсонскім суднабудаўнічым заводзе ў 1951 годзе і зараз знаходзіцца ва ўласнасці Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Больш за 5 гадоў карабель выкарыстоўваўся для катання турыстаў па рацэ Сож у Гомлі, але механізм састарэў, цеплаход патрабуе рамонту і дагляду. Апошнія тры гады ён стаіць на якары.

Аўкцыён прызначаны на 1 жніўня, як паведамляе БелТА.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў