Нацыянальны аэрапорт «Менск» працёк: яго ратавалі швабрамі і вёдрамі


Увечары 24 траўня працякла столь у Нацыянальным аэрапорце «Менск». Пра гэта паведамляюць карыстальнікі Тўітэру.

Як паведамляе карыстальнік Дзмітрый Малаковіч, столь працякла ля выхадаў 5-6.

«У аэрапорту «тыя дні», падобна», – адзначыў ён.

Выратаваць сітуацыю супрацоўнікі аэрапорту спрабавалі з дапамогай вёдраў ды швабраў, адзначаюць сведкі падзей.

Атрымаць афіцыйны каментар пра прычыны здарэння пакуль не атрымалася: ні прэс-цэнтр, ні кіраўніцтва аэрапорту ў суботу, 25 траўня, не працуюць, а супрацоўнікі даведкі ды начальнік змены ад каментароў адмовіліся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў