Адказваючы на пытанні слухачоў Акадэміі кіравання, Лукашэнка ў чарговы раз раскрытыкаваў сітуацыю ў беларускіх школах, паведамляе ягоная прэс-служба.
«У школе павінен быць парадак. Узгадайце тыя часы, калі жудасна было ўявіць, што цябе выключаць са школы. А зараз што? Гэтага нават няма.
Сёння настаўнік з вучнем сядзяць, нагу за нагу і паляць. І распавядаюць – сорамна нават казаць. Вось у што мы ператвараем школу», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго словаў, школа – гэта асаблівае месца ў жыцці чалавека.
«Гэта храм, гэта больш чым царква. Ты прыйшоў туды атрымаць веды. Школа – гэта аснова асноў. Таму глядзіце, каб быў парадак, гэта таксама адно з кіраўнічых пытанняў», – дадаў Лукашэнка.
КА belsat.eu