Нашчадкі палякаў паміраюць за Украіну: 14 куль для Аміны Акуевай


Аміна Акуева была чачэнскай снайперкай, якая ваявала на Каўказе і ў Данбасе. Ейны прадзед і прабабка, Фабіян Цярлецкі і Марыя Камінская, былі палякамі з ваколіц цяперашняга Хмяльніцкага. У 1930-м бальшавікі канфіскавалі іх маёмасць і саслалі ў Сібір.

Амина – чеченский снайпер с польскими корнями

Амина – чеченский снайпер с польскими корнями. Она отдала жизнь за свободу Украины, и не только Украины.Наши корреспонденты поговорили с матерью Амины. Посмотрите и послушайте!Подробности: https://naviny.belsat.eu/ru/news/potomki-polyakov-umirayut-za-ukrainu-14-pul-dlya-aminy-okuevoj/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Sobota, 9 lutego 2019

Яны правялі 18 гадоў у Амурскай вобласці на Ахоцкім моры. Калі ў 1948 годзе іх вызвалілі, яны вырашылі асесці на Паўночным Каўказе, у горадзе Армавір.

Пара не хацела вяртацца ў заходнюю Украіну, таму што баялася далейшых рэпрэсіяў. Каб схаваць той факт, што сям’я была рэпрэсаваная, бабулі Аміны далі дзявочае прозвішча маці.

Маці Аміны, Ірына Камінская, выйшла замуж за чачэнца і пазней пераехала з дачкой у Адэсу. Жанчына падкрэслівае, што ганарыцца тым, што ў Аміне была кроў двух народаў, якія змагаюцца супраць Расейскай імперыі за сваю незалежнасць – польскага і чачэнскага.

Аміна з прастрэленым шчытом падчас бойні на Майдане. Фота М.Камінская

18-гадовая Аміна Акуева паехала на Другую чачэнскую вайну. Яна была шакаваная тым, што людзі паміралі ў гарах без медычнай дапамогі, таму пасля вяртання ў Адэсу паступіла ў Медычную акадэмію. Аміна выйшла замуж за Адама Асмаева, якога чачэнскія расейскія ўлады абвінавачвалі ў планаванні забойства Рамзана Кадырава і Уладзіміра Пуціна. Падчас Рэвалюцыі годнасці ў 2013 годзе яна далучылася да 8-й Сотні самаабароны Майдана, дзе была медыкам.

Раней «Белсат» таксама распавядаў гісторыю загінулага нашчадка палякаў – расстралянага ў палоне Ігара Бранавіцкага (глядзіце відэа ніжэй):

Калі ў Данбасе пачаліся баі паміж украінскімі ўрадавымі сіламі і сепаратыстамі, Аміна далучылася да добраахвотніцкага батальёну імя Джахара Дудаева, дзе сабраліся чачэнцы, якія падтрымліваюць Украіну ў барацьбе супраць Расеі. Яна стала снайперкай. І зоркай украінскіх СМІ ды сацыяльных сетак. У народзе яе называлі «ўкраінская Амазонка».

Раней «Белсат» таксама распавядаў пра зніклага без вестак сына полькі з Дняпра Ядвігі Лазінскай – 22-гадовага Андрыя (глядзіце відэа ніжэй):

Ядвига Лозиньская ищет сына, который пропал под Иловайском

Мать ищет сына. Сын пропал под Иловайском. Помогли ли ей в поисках?Наши корреспонденты поговорили с солдатской мамой Ядвигой Лозиньской: https://naviny.belsat.eu/ru/news/potomki-polyakov-umirayut-za-ukrainu-mat-ishhet-propavshego-syna/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Piątek, 1 lutego 2019

1 чэрвеня 2017 Аміна перажыла першы замах. Забойца, які прадставіўся журналістам Le Monde, заявіў, што хоча перадаць ёй з мужам «падарунак рэдакцыі». Аднак са скрынкі замест падарунка ён выцягнуў пісталет і паспрабаваў забіць Асмаева. Аміна была хутчэйшая, выцягнула зброю і спачатку параніла, а пасля абяззброіла нападніка. Пасля нападу Аміна і Адам не расставаліся са зброяй і бронекамізэлькамі. Яны ведалі, што расейскія спецслужбы і людзі Кадырава хочуць іх смерц

Фота М.Камінская

Праз некалькі месяцаў адбыўся яшчэ адзін напад, якога Аміна ня перажыла. У ваколіцах вёскі Глеваха пад Кіевам невядомыя злачынцы адкрылі агонь па аўце, у якім ехала Аміна і ейны муж. У Аміну трапіла 14 куль, адна з якіх – у галаву. Жанчына загінула на месцы, Асмаеў выжыў. Аміну пахавалі на мусульманскіх могілках у Дняпры. Пахаванне ахоўвала войска праз боязь новых нападаў.

Чытайце больш:

МА/ЯБ/ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў