На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся «мітынг» гародніны


У сацыяльнай сетцы instagram з’явіўся акаўнт грэйпфрута, які распавядае пра сталіцу Беларусі і нават выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю.

У instagram грэйпфрута ўжо 35 публікацыяў. Адна з іх прысвечана «змаганню за свае правы». На цэнтральнай плошчы Менску зроблена фота садавіны і гародніны з плакатамі, на якіх патрабаванні забяспечыць свабодны ўезд у краіны ЕЗ не толькі для раслінаў, але і для ўсіх беларусаў.

⠀«Мы хочам, каб кожны яблычак без намаганняў меў магчымасць наведваць сваякоў у Польшчы, а дарагія турысты як мага часцей пакідалі краіну з вядром беларускай бульбы», – адзначаецца ў допісе да фота.

Hавiны
«Беларусы, адарвіце дупы ад канапы!» Як прайшла акцыя супраць інтэграцыі
2019.12.19 12:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў