Падчас будаўнічых працаў на Астравецкай АЭС два працаўнікі атрымалі моцныя траўмы. 59-гадовы і 23-гадовы рабочыя зваліліся з вышыні ў выніку збою працы аўтавышкі, паведамляе Следчы камітэт.
Працаўнікі выконвалі ўцяпляльныя працы на адміністрацыйным будынку лабараторна-бытавога комплексу АЭС.
Следчыя высветлілі, што працаўнікі атрымалі траўмы ў выніку падзення калыскі аўтавышкі аўтамабіля «МАЗ» з мантажным пад’ёмнікам. Меркаванай прычынай падзення зʼяўляецца збой у працы абсталявання. Абодва працаўнікі былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.
Прызначаныя судова-медычныя экспертызы для ўсталявання ступені цяжкасці атрыманых працаўнікамі цялесных пашкоджанняў.
Па выніках праверкі следчыя прымуць працэсуальнае рашэнне, а таксама меры для ліквідацыі прычынаў і ўмоваў, якія выклікалі надзвычайнае здарэнне.
СК belsat.eu