Мінздароўя: у Беларусі 861 выпадак інфікавання COVID-19. Больш за ўсё смерцяў у Віцебску і Менску


Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 красавіка ў Беларусі быў інфікаваны каронавірусам 861 чалавек: 794 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 54 выздаравелі, 13 памерлі.

Міністэрства аховы здароўя апублікавала ў сваім тэлеграм-канале спасылку на старонку сайту агенцтва БелТА, дзе будзе аператыўна размяшчацца афіцыйная статыстыка па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй. Паводле гэтых дадзеных, па стане на 7 красавіка ў Беларусі 794 чалавек з каронавірусам праходзяць лячэнне ў шпіталях, 54 выздаравелі, 13 памерлі.

Тэмпы росту колькасці інфікаваных COVID-19 павялічваюцца штодня. У пятніцу, 3 красавіка, быў пацверджаны 351 выпадак заражэння, 4 красавіка – 440 (+89), 5 красавіка – 562 (+122), 6 красавіка – 700 (+138), 7 красавіка – 861 (+161). Такім чынам, толькі за тры апошніх дні ў Беларусі было зарэгістравана 421 новы выпадак інфікавання каронавірусам – амаль столькі ж, колькі за ўвесь папярэдні месяц.

Таксама апублікаваная статыстыка па рэгіёнах. У Менску шпіталізаваныя 497 пацыентаў з каронавірусам, 25 выздаравелі, 5 памерлі. У Віцебску 143 шпіталізаваныя, 27 выпісаны, 5 памерлі. У Менскай вобласці 91 чалавек праходзіць лячэнне, 1 выздаравеў, 3 памерлі.

Паводле афіцыйнай статыстыцы, на Берасцейшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне смяротных выпадкаў няма. У Берасцейскай вобласці толькі трое чалавек шпіталізаваныя з COVID-19, у Гарадзенскай вобласці – 10, у Магілёўскай – 18. У Гомельскай вобласці 32 шпіталізаваныя і адзін ужо выпісаны.

Hавiны
«Катастрофы няма». Лукашэнка назваў новы лік хворых на COVID-19 і прыгразіў звольніць урад
2020.04.07 14:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў