Міністэрства інфармацыі вынесла патрабаванне «Нашай Ніве»


Міністэрства інфармацыі вынесла патрабаванне ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу nn.by аб ліквідацыі парушэння. Чыноўнікі палічылі, што выданне распаўсюджвае недакладную інфармацыю.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» ў сваю чаргу паведамляе, што ў лісце ад Мінінфармацыі змяшчаецца рэакцыя на артыкул пра сітуацыю ў доме састарэлых у Бешанковічах.

Паводле інфармацыі выдання, у яго жыхароў быў выяўлены каронавірус. Але чыноўнікі лічаць, што гэта не так.

«Усім жыхарам і супрацоўнікам аддзялення кругласуткавага знаходжання для пажылых грамадзянаў і інвалідаў 8 красавіка 2020 года зроблены тэсты на каронавірусную інфекцыю. Па стане на 17 красавіка 2020 года каронавіруснай інфекцыі не выяўлена», – цытуе ліст ад Мінінфармацыі рэдакцыя выдання.

У сваю чаргу Міністэрства заклікае не дапускаць публікацыі неправеранай і недакладнай інфармацыі.

«Улічваючы, наколькі вострай і актуальнай для грамадства сёння з’яўляецца праблема распаўсюду віруса COVID-19, стварэнне і распаўсюджванне фэйкаў на гэтую тэму спрыяе фармаванню ў людзей панічных настрояў, уводзіць у зман адносна дзеянняў дзяржавы па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй», – адзначае Мінінфармацыі.

Hавiны
Мінабароны не бачыць падставаў для адмены параду 9 траўня
2020.04.20 16:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў