Менгарвыканкам: У Менску прамылі трубы ў 99 % дамоў. Людзі: Вада яшчэ крыху смярдзіць


У Менску гарадскія службы працягваюць працы па прамыванні сістэм водазабеспячэння. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Минск. Официально».

На вечар 25 чэрвеня прамыванне было завершанае ў 99 % дамоў.

«У хуткім часе чакаем вынікі аналізу вады, праведзенага гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Адбор пробаў спецыялісты сёння рабілі двойчы: днём і ўвечары», – паведамілі ў Менгарвыканкаме.

Менчукі з Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў кажуць, што вада сапраўды стала лепш. Хоць і не да канца.

«Крыху смярдзіць», – падзяліўся ўражаннямі жыхар Сухарава.

Паведамляюць таксама пра праблемную ваду і ў жылых дамах на праспекце Пушкіна.

Hавiны
Што адбылося з вадою ў Менску, і што робяць камунальнікі? Спрабуем разабрацца
2020.06.25 15:16

24 чэрвеня жыхары двух раёнаў Менску – Фрунзенскага і Маскоўскага – сталі адчуваць непрыемны пах ад вады з крану. Пах станавіўся мацней і мацней. Піць ды нават мыць рукі гэтай вадой стала немагчыма. У бліжэйшых крамах скончыліся бутэлькі з пітной вадой. Людзі пачалі арганізоўвацца праз чаты і запрашаць людзей у свае раёны: «Прыязджайце, нальем вады бясплатна». На вечар 25 чэрвеня афіцыйныя ўлады так і не адказалі, што не так з вадой і адкуль гэты пах?

МГ belsat.eu

Стужка навінаў