Менск гатовы стаць донарам бяспекі ўсёй Еўразіі


Беларусь гатовая развіваць супрацу з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах павагі, шчырасці ды прыстойнасці. Пра тое кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даверныя граматы амбасадараў замежных краінаў.

«Наша краіна гатовая да ўзаемадзеяння з Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем, калі яно будуецца на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці. З улікам свайго геастратэгічнага становішча мы, як ніхто іншы, зацікаўлены ў міры, стабільнасці, не канфліктным і эфектыўным партнёрстве. Толькі шляхам раўнапраўнага дыялогу ўхіляюцца стэрэатыпы і ламаюцца пабудаваныя на іх падмурку сцены неразумення», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за Беларуссю ўжо трывала замацаваўся статус аднаго з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі дыпламаты з Аўстрыі, Арменіі, Бахрэйна, В’етнаму, Ганы, Канады, Тунісу, Чарнагорыі, Чэхіі, Сальвадора.

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў Расеі, што тая страціць саюзніка і загаварыў пра дыверсіфікацыю паставак нафты
2019.01.10 15:15

СК, belsat.eu

Стужка навінаў