Лукашэнка з малодшым сынам на Вялікдзень наведалі вясковую царкву. ФОТАФАКТ


На велікодную службу ў царкве вёсцы Астрошыцы Лагойскага раёну прыйшоў кіраўнік дзяржавы з малодшым сынам Мікалаем. Сёлета Лукашэнку не суправаджаў мітрапаліт Павел.

Як паведамляе БелТА, Лукашэнку з сынам сустрэў настаяцель царквы протаіерэй Аляксандр Зімніцкі. Пасля віншавання вернікаў, Лукашэнка падараваў мясцоваму храму абраз «Уваскрасенне Гасподняе», напісаны ў майстэрні Віктара Доўнара па старажытнай візантыйскай тэхналогіі.

Летась на Вялікдзень Лукашэнка з сынам сустракаліся з мітрапалітам Філарэтам – папярэднім кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы, які сышоў у адстаўку ў 2013 годзе.

Калі Раство Лукашэнка звычайна адзначае ў Кафедральным Святадухавым саборы, то на Пасху апошнім часам ездзіць у невялікія правінцыйныя храмы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў