Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Менскага гарадскога выканаўчага камітэту Анатолем Сіваком заявіў, што чакае навядзення парадку ў сталіцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
«Я чакаю ад цябе і ад праваахоўнікаў поўнага парадку ў горадзе-героі Менску. Ні ў якім разе нельга перашкаджаць людзям жыць», – падкрэсліў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што Менск – гэта чысты, утульны, зручны і прыгожы горад, дзе ёсць магчымасць для сямейных шпацыраў з дзецьмі, разнастайных заняткаў фізкультурай і спортам.
«Але вось жа не сядзіцца камусьці. Таму якая тут сітуацыя?» – пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. Каго канкрэтна Лукашэнка меў на ўвазе не ўдакладняецца.
ІІ belsat.eu