Лукашэнка выказаў Ярмошынай «асаблівае пажаданне»


На нарадзе 10 чэрвеня кіраўнік Беларусі пажадаў, каб у выбарнікаў у прэзідэнцкую кампанію быў самы шырокі выбар кандыдатаў. Пра гэта распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведаміў тэлеканал ОНТ.

«Асаблівае пажаданне кіраўніка дзяржавы – каб усе кандыдаты, якія на дадзены момант прэтэндэнты і тыя, якія збіраюць подпісы, каб яны змаглі ўсё ж такі сабраць неабходную колькасць подпісаў і каб нашы выбарчыя камісіі ўважліва працавалі, не адмаўляючы і не прызнаючы подпісы несапраўднымі і не прызнаючы несапраўднымі па нейкіх абсалютна нефармальным падставах», – заявіла яна.

На яе думку, такія меры будуць спрыяць таму, што ўсе электаральныя перавагі будуць улічаныя затым на працэсе рэгістрацыі і ў дзень галасавання.

Hавiны
Лукашэнка: «На прыватных прадпрыемствах звальняюць тых, хто не падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў»
2020.06.10 14:30

У прэзідэнцкай кампаніі зараз удзельнічаюць 14 патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Збор подпісаў завершыцца 19 чэрвеня, а рэгістрацыя прэтэндэнтаў запланаваная 5 – 14 ліпеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў