Лукашэнка: Расея цалкам падтрымала прапановы Беларусі па нафце


Расейскі бок цалкам падтрымала прапановы Беларусі па пастаўках нафты. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка, заслухоўваючы справаздачы адносна працы беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, перадае БелТА.

«Я даручаў, каб разгледзелі новыя прапановы Расейскай Федэрацыі па пастаўках вуглевадароднай сыравіны. Яны паступілі ад расейцаў тры дні таму. Я так разумею, расейцы цалкам пайшлі на нашы прапановы па пастаўках нафты?» – спытаў кіраўнік Беларусі.

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка пацвердзіў гэта і паведаміў, што прапановы Расеі ўжо разгледжаныя на пасяджэнні рабочай групы.

Hавiны
Украіна распачала транзіт нафты ў Беларусь
2020.03.17 21:09

Напрыканцы 2019 года Беларусь не змагла заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўнікамі. Праблемай стала тое, што раней кошт нафты для Беларусі разлічваўся па формуле «рынкавы кошт + прэмія пастаўшчыкам». Аднак з улікам рэалізацыі Расеяй чарговага этапу падатковага манеўру кошт расейскай нафты для Беларусі вырас (паводле ацэнак «Белнафтахіму», цяпер цана складае каля 83% ад сусветнай). У гэтых умовах Менск палічыў старую нафтавую формулу несправядлівай і плаціць прэмію адмовіўся.

Нафтавыя радовішчы на Гомельшчыне. Фота Viktor Drachev / TASS / Forum

У студзені–лютым сёлета нафту ў Беларусь пастаўлялі толькі кампаніі Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошнія два месяцы айчынныя НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы.

Hавiны
Швейцарскі эксперт: Кошт нафты можа ўпасці да $ 10
2020.03.21 09:42

Між тым абвал сусветных цэнаў на нафту паставіў Беларусь у больш спрыяльныя ўмовы адносна расейскіх вытворцаў і пастаўшчыкоў нафты. Таксама наша краіна пачала пошук альтэрнатыўных крыніцаў пастаўкі сыравіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў