Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведвае вытворчы цэх «Навасёлкі» птушкафабрыкі прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна» у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, дзе паставіў задачу распрацаваць стратэгію развіцця «Гомсельмашу», паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узяць пад жорсткі кантроль сітуацыю з падзяжом жывёлы.
«Яшчэ раз паўтараю для ўраду і на будучыню: за падзеж жывёлы сядзеце ў турму. 85 тысячаў па-мойму, па мінулым годзе. Вы ўяўляеце, колькі б гэта было мяса», – запытаўся кіраўнік краіны.
Аляксандр Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры працягваць ўшчыльную займацца гэтым пытаннем.
«Недапушчальна, то харчаванне кепскае, то тое, то гэта – бязладнасць! Звярніце на гэта ўвагу. Я пакуль яшчэ па-добраму з вамі размаўляю», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
СК belsat.eu