Лукашэнка лічыць, што NATO і Захад абароняць Беларусь у выпадку, калі Расея парушыць суверэнітэт


Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў выпадку неабходнасці Захад і NATO не дазволяць Расеі парушыць суверэнітэт Беларусі. Такую заяву кіраўнік Беларусі агучыў у інтэрв’ю Аляксею Венедыктаву, паведамляе «Эхо Москвы».

«Калі Расея паспрабуе парушыць наш суверэнітэт, вы ведаеце, як адрэагуе сусветная супольнасць, яны апынуцца ўцягнутымі ў вайну. Захад і NATO ужо гэтага не перанясуць, бо яны палічаць гэта за пагрозу ім. І ў чымсьці яны маюць рацыю», выказаў думку Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка і Аляксей Венедыктаў. Фота http://president.gov.by/

На думку кіраўніка Беларусі сцэнар з анексіяй нашай краіны з боку Масквы імаверны, калі эканоміка Беларусі будзе ў вельмі кепскім стане.

«Мы не каласальна вялізная краіна з вялізнымі рэсурсамі, але знаходзімся ў цэнтры «катла». Тут сёння перасякаюцца ўсе інтарэсы Захаду на Усход і не толькі расейскія, з поўдня на поўнач. Вось тут так склалася сітуацыя. І будучы ў гэтым катле, трэба сябе паводзіць настолькі дакладна, тонка і акуратна, каб цябе не зварылі ў гэтым катле», – дадаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка выказаў меркаванне, што Расея кожны год пачынае прэсаваць Беларусь, «закручваючы гайкі».

Hавiны
«Усё будзе рэалізаванае». Лукашэнка абяцае інтэграцыю з Расеяй
2019.12.24 15:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў