Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня правёў нараду з кіраўніцтвам Савету Міністраў, на якім абмяркоўваліся назапашаныя пытанні пра далейшае эканамічнае развіццё краіны, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.
«У нас чарговая нарада па актуальных бягучых пытаннях, хоць ёсць і пытанні стратэгічнага характару, як, напрыклад, стасункі з Расеяй у Саюзнай дзяржаве. Нам трэба абмеркаваць гэтыя пытанні і прыняць рашэнні. Гэта не пытанні, дзе трэба з нуля нешта пачынаць і глыбока апускацца ў сутнасць. Гэтыя пытанні даўно вядомыя, яны так ці інакш абмяркоўваюцца ў грамадстве і намі. Не трэба самасправаздачы. Патрэбныя канкрэтныя прапановы і абгрунтаванне тых ці іншых палажэнняў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Тэмы, якія абмяркоўваюцца, датычацца фінансаў, інвестыцыяў, вонкаваэканамічнай дзейнасці.
СК belsat.eu