Літва павялічыць войска і створыць новы батальён на захадзе краіны


Гэта прадугледжана законапраектам, зацверджаным у сераду ўрадам Літвы, піша DELFI. Далей дакумент разгледзіць літоўскі Сейм.

Паводле законапраекту, агульная гранічная колькасць войска ў літоўскай арміі ў 2024 годзе павінна складаць ад 21, 3 да 26, 9 тысяч чалавек, з іх прафесійных вайскоўцаў мусіць быць ад 11,4 да 15,6 тысяч чалавек.

Адначасова прапануецца павялічыць колькасць генералаў і старэйшых афіцэраў.

Такія меры прымаюцца, каб дамагчыся запаўнення ваенных адзінак прафесіяналамі ў мірны час на ўзроўні не менш за 70%.

У законапраекце таксама прадугледжана, што ў 2024 годзе будзе заснаваны батальён лагістыкі, які будзе прылічаны да брыгады Zemaitija. У дадзены момант у заснаваную ў 2016 годзе брыгаду Zemaitija уваходзяць чатыры батальёны – тры пяхотныя і адзін артылерыйскі.

Нагадаем, гэтымі днямі на палігоне ля гораду Пабрадэ паблізу ад беларускай мяжы распачаліся вучэнні NATO.

Hавiны
Кіраўнік NATO нагадаў, што альянс – абарончая арганізацыя і Беларусі няма чаго хвалявацца
2019.10.28 21:39

KA belsat.eu

Стужка навінаў