Квіткі на цягнікі падаражэюць на 5 %


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло пастанову, згодна з якой устанаўліваюцца новыя тарыфы на праезд на чыгуначным транспарце. Квіткі стануць даражэй.

Паводле пастановы міністэрства, тарыфы на цягнікі гарадскіх лініяў выраслі на 10 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца ў сярэднім на 5 адсоткаў у параўнанні з існымі коштамі.

Акрамя таго вырастуць кошты і на перавоз багажу. Іх рост складзе ў сярэднім на 5 %.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нагадвае, што апошні раз кошты на чыгуначным транспарце павялічваліся ў сакавіку-красавіку летась. Пры гэтым узровень кампенсавання насельніцтвам выдаткаў за карыстанне чыгуначным транспартам не дасягае нават 20 %.

Раней у рэгіёнах і сталіцы Беларусі выраслі кошты на праезд у гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце.

Hавiны
Кошт праезду ў грамадскім транспарце Меншчыны павялічыўся
2019.12.16 19:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў