Па стане на 8 сакавіка медыкі ў свеце зарэгістравалі 106 165 выпадкаў інфікавання на каронавірус. Інфекцыя забрала жыцці 3 594 асобаў. Пры гэтым ачунялі пасля віруса 59 965 пацыентаў.
Найбольшая колькасць інфікаваных надалей застаецца ў Кітаі. Нацыянальная камісія па ахове здароўя паведамляе пра 80 695 пацверджаных выпадкаў інфікавання на каронавірус. У Паднябеснай ад хваробаў, што выклікае covid-2019, памерлі 3 097 чалавек. Пры гэтым колькасць тых, хто ачуняў і каго выпісалі са шпіталяў вырасла да 57 065 пацыентаў.
Медыкі выявілі ў Кітаі 674 038 чалавек, якія мелі шчыльны кантакт з інфікаванымі пацыентамі. 23 074 асобаў цяпер знаходзяцца пад медычным назіраннем.
Каронавірус зафіксаваны ў 105 краінах свету. Колькасць інфікаваных вырасла да 106 165. Вірус забраў жыцці 3 594 чалавек.
У Еўрапейскім рэгіёне, паводле САЗ, зафіксавана 9 358 выпадкаў заражэння вірусам. Колькасць ахвяраў вырасла да 255 асобаў.
Медыкі паведамляюць, што ў свеце вылечылі і выпісалі са шпіталяў 59 965 пацыентаў.
СК belsat.eu