Колькасць ахвяр цунамі ў Інданезіі ўзрасла да 373 чалавек

Пра гэта 24 снежня паведамляе Аssociated Рress са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленне з пытанняў стыхійных бедстваў Інданезіі.

Як заявіў адзін з прадстаўнікоў ведамства, у выніку стыхійнага бедства без вестак зніклі 1459 атрымалі раненні, 373 чалавекі загінулі, яшчэ 128 зніклі без вестак.

Да пошукаў пацярпелых у выніку цунамі былі прыцягнутыя сотні вайскоўцаў і добраахвотнікаў – яны прачэсвалі пляжы правінцыяў, якія пацярпелі ад стыхіі.

Цунамі абрынулася на інданезійскае ўзбярэжжа ў ноч на 23 снежня. У нядзелю паведамлялася, што ахвярамі сталі больш за 220 чалавек.

Верагоднай прычынай бедства спецыялісты называюць падводныя апоўзні пасля вывяржэння вулкану Анау-Кракатау.

Цунамі змыла музыкаў разам са сцэнай. Відэафакт

КА, belsat.eu

Hавiны