Кірыл Руды хацеў бы бачыць будучыню Беларусі «з прышчэпкай ад папулізму і сацыялізму»


Былы дарадца кіраўніка Беларусі па эканамічных пытаннях і былы амбасадар у Кітаі Кірыл Руды ў сваім артыкуле на сайце TUT.by распавёў, якой хацеў бы бачыць будучыню краіны.

«Якой сёння хацелася б бачыць будучыню Беларусі? Прадказальнай. З эканомікай, якая пастаянна расце, і жыццём, якое паляпшаецца. Са звычкай, што заўтра будзе дакладна лепш, чым учора. З прышчэпкай ад папулізму і сацыялізму. Будучыня, адкрытая для эксперыментаў і магчымасцяў. Прыцягвальная для людзей з розных краін і прафесіяў. З моладдзю, якая прыязджае вучыцца і працаваць, і старымі, якія з’язджаюць адпачываць і падарожнічаць. Са зразумелымі без тлумачэнняў правіламі, агульначалавечымі каштоўнасцямі», – заявіў дыпламат.

Паводле яго, у будучыні Беларусі няма простых рашэнняў – «ці чакаць, ці даганяць».

«У абодвух выпадках некамфортна. У першым – час запавольваецца і рухаецца назад, супярэчыць эвалюцыі. У другім – паскараецца і апярэджвае нас, пагражае выкінуць няўдачнікаў. У нашым гістарычным перыядзе мы, як і шмат якія іншыя краіны, асуджаныя не супадаць з сусветным цягам жыцця. Але ёсць магчымасць тут і цяпер атрымаць задавальненне ад самога руху, а не ад яго вынікаў. Ад сталасці росту, а не ўсведамлення яго мэты», – адзначыў Кірыл Руды.

Hавiны
Праўладны ліберал Руды вяртаецца ў Беларусь з Кітаю
2020.01.30 13:05

Кірыл Руды пакінуў Пекін, дзе ён быў амбасадарам з 2016 года, узімку 2020-га «ў сувязі з неабходнасцю ратацыі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў