Старшыню Камісіі Еўрапейскага парламенту Роберта Бедраня памежныя службы не ўпусцілі ў Беларусь. Пра гэта «Белсату» распавяла асістэнтка палітыка Моніка Сікора.
Сам палітык напісаў у сацсетках: «Памежныя ўлады паведамілі мне, што я зʼяўляюся непажаданай асобай у Беларусі і мушу тэрмінова пакінуць тэрыторыю Беларусі. Спадар Лукашэнка, гэта не перашкодзіць нам і далей падтрымліваць беларускае грамадства. Жыве Беларусь».
Спадар Бедрань мусіў вярнуцца на тэрыторыю Езразвязу, але квіткоў на самалёты ў Варшаву ўжо не было і ён паляцеў у Вільню, а адтуль прыбудзе ў Варшаву.
Чакалася, што 14 жніўня ў Менск прыедуць прадстаўнікі Еўрапарламенту: старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Робэрт Бедрань і еўрадэпутат з Літвы Пятрас Аўштравічус.
Яны хацелі сустрэцца з палітвязнямі і затрыманымі на пратэстах 9-13 жніўня.