У Беларусі адпачываюць дзеці з самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі». Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Горлаўкі Іван Прыходзька, паведамляе гэтак званае Міністэрства інфармацыі ДНР.
«Мы здзяйсняем камутацыю паміж усімі магчымымі фондамі Расейскай Федэрацыі, і не толькі, дарэчы, Расейскай Федэрацыі, і беларусы вельмі дапамагаюць, якія гатовыя гэта зрабіць [арганізаваць адпачынак. – Заўв. belsat.eu]», – заявіў ён.
Паводле яго, улетку ў Анапу, Крым і Беларусь накіроўваюцца каля 500 дзяцей, за ўвесь год – больш за 2500.
Са свайго боку кіраўніцтва Горлаўкі дапамагае з афармленнем дакументаў.
МГ belsat.eu