Журы прысяжных у амерыканскай Філадэльфіі абавязала «Johnson & Johnson» выплаціць $ 8 млрд кампенсацыі жыхару Мэрылэнду, які абвінаваціў кампанію ў тым, што яна належным чынам не папярэджвала кліентаў пра пабочныя эфекты і рызыкі ўжыванне свайго прэпарату.
Як паведамляе «The Wall Street Journal», мужчына сцвярджае, што ў дзяцінстве з 2003 па 2008 гады прымаў прэпарат «Risperdal», які ўжываецца для лячэння шызафрэніі і біпалярнага засмучэння. Але ў сродку быў пабочны эфект – павелічэнне тканіны малочнай залозы, у выніку чаго растуць грудзі. На думку істца, кампанія ведала пра гэта, але належным чынам не папярэдзіла дактароў.
У 2015 годзе прысяжныя абавязалі кампанію выплаціць $ 1,75 млн, якія пазней былі зніжаныя да $ 680 тыс. Але пазоўнік палічыў суму недастатковай і падаў апеляцыю.
У «Johnson & Johnson» назвалі вердыкт пра неабходнасць выплаціць $ 8 млрд неабгрунтаваным, а памер выплаты «абсалютна несувымерным». На думку прадстаўнікоў кампаніі, прысуд будзе адменены.
МГ belsat.eu