Італія ўвядзе каранцін на поўначы краіны праз каронавірус


У шэрагу правінцыяў Італіі ўрад прапаноўвае ўвесці абмежаванні на перамяшчэнне. Праз каронавірус уезд і выезд з правінцыяў будзе магчымы толькі «паводле сур’ёзных і неадкладных прычынах», у тым ліку па працы ці сямейных абставінах, распавёў прэмʼер-міністр краіны Джузэпэ Контэ.

Абмежаванні на перамяшчэнне закрануць такія правінцыі як Ламбардыя, у тым ліку і Мілан, а таксама Парма, Пʼячэнца, Рыміні, Падуя, Пʼемонт. Каранцін будзе ўведзены і ў Венецыі.

У гэтых правінцыях праз пагрозу распаўсюду каронавірусу будуць зачыненыя школы, музеі, басейны, сацыяльныя і культурныя цэнтры, бары і рэстарацыі. Чакаецца, што каранцін увядуць мінімум да 3 красавіка.

Абмежавальныя захады закрануць каля 10 млн чалавек, або больш за чвэрць ўсяго насельніцтва Італіі.

Па стане на раніцу 8 сакавіка, у Італіі зафіксавана 5 883 выпадкі інфікавання каронавірусам. Інфекцыя забрала жыцці 234 чалавек.

Hавiны
У Беларусі вылечылі першага пацыента з каронавірусам
2020.03.07 18:14

СКbelsat.eu

Стужка навінаў