Інтэрнэт-супольнасць знайшла судовую выканаўцу, якая канфіскоўвала аўта Дашкевіча (адноўлена)


Судовая выканаўца Людміла Клыга выдаліла свой профіль з сацыяльнай сеткі «УКантакце» пасля публікацыяў ейных фотаздымкаў у іншых сацестках.

Гісторыя пра адабранне аўтамабіля ў Змітра Дашкевіча набірае абароты. Пра канфіскацыю аўта актывісту Змітру Дашкевічу паведамілі не прадстаўнікі ўлады, а суседзі, якія пабачылі актыўнасць судовых выканаўцаў каля яго аўта. Пасля доўгіх жвавых дэбатаў палітыка з прадстаўнікамі ўладаў апошнія ўсё ж такі здолелі пагрузіць аўта на эвакуатар.

Зміцер Дашкевіч ў Гарачым каментары:«Мяне абурае бандыцкі фармат усяго, што адбываецца»



Пост разыйшоўся па сеціве: яго перапосціла ўжо 30 асобаў.

Пасля гэтага спадарыня Клыга выдаліла свой профіль з сацыяльнай сеткі «УКантакце».

Судовая выканаўца Людміла Клыга выдаліла свой профіль з сацыяльнай сеткі ВКонтакте пасля публікацыяў ейных фотаў Эдуардам Пальчысам

Характэрна, што сярод суполак, чальцом якіх з’яўлялася судовая выканаўца, ёсць і «Выбары без Лукашэнкі». 

Фота Facebook

ВД, belsat.eu

 

Стужка навінаў