З 28 лютага інтэрнаты БНТУ зачыняюцца для наведвання. Адпаведная інфармацыя размяшчаецца на ўваходах студэнцкіх інтэрнатаў, паведамляе telegram-канал «отчислено».
Забарона на наведвання інтэрнатаў абумоўленая пацверджаннем каронавірусу ў студэнта БНТУ. 27 лютага ў грамадзяніна Ірану выявілі інфекцыю. Міністэрства аховы здароўя распачало шэраг супрацьэпідэміялагічных захадаў.
Тelegram-канал «отчислено» таксама паведамляе, што ў будынках БНТУ цяпер пануе паніка і хаос. Пры гэтым студэнтаў пакуль не адпускаюць з заняткаў.
Студэнт з Ірану, а таксама і асобы, з якімі ён камунікаваў, змешчаныя ў закрытыя боксы Менскага інфекцыйнага шпіталю.
БНТУ, дзе навучаецца інфікаваны студэнт з Ірану, пераводзіцца на індывідуальнае навучанне.
СК belsat.eu