Прысяжныя прызналі былога прадзюсара вінаватым паводле двух эпізодаў, у тым ліку згвалтаванні, падае AP. Ўайнстэйна адразу адправілі ў турму.
Прысяжным – сямі мужчынам і пяці жанчынам – спатрэбіліся пяць дзён, каб прызнаць Гарві Ўайнстэйна вінаватым у згвалтаванні маладой акторкі ў нумары гатэля ў Нью-Ёрку ў 2013 годзе і прымусе ягонай памочніцы Мімі Гэйлі да аральнага сексу ў 2006 годзе.
Паводле абвінавачвання ў згвалтаванні прадусару пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, за злачынныя дзеянні сэксуальнага характару – ад пяці да 25 гадоў.
Прысяжныя палічылі недаказанай віну Вайнштайна ў драпежніцкім сексуальным гвалце (predatory sexual assault). Паводле такога абвінавачвання яму б пагражала пажыццёвае зняволенне.
Пасля агалошвання прысуду прысяжных Вайнштейна ўзялі пад варту.
Адвакаты Вайнштэйна заявілі, што будуць абскарджваць вердыкт.
З восені 2017 года больш за 80 жанчын распавялі пра дамаганні і гвалт з боку Гарві Ўайнстэйна.
Прадзюсара выключылі з усіх прафесійных аб’яднанняў. Гільдыю рэжысёраў Амерыкі 28 лістапада Вайнштэйн пакінуў сам, не чакаючы прыняцця рашэння аб выключэнні.
Летась прадзюсар дасягнуў папярэдняга міравога пагаднення на агульную суму $ 25 млн з 30 акторкамі і былымі супрацоўніцамі студыі The Weinstein Company, якія падалі пазовы супраць прадзюсара.
ДД belsat.eu