Еўрадэпутаты ўхвалілі рэадмісію з Беларуссю


У Еўрапарламенце прагаласавалі за пагадненне аб рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўразвязам. Але дакумент яшчэ мусяць ратыфікаваць у Бруселі і Менску.

Калі менавіта дамова аб рэадмісіі набудзе моц – не агучваецца. Беларускі і еўрапейскі бакі павінны паведаміць пра працэдураў ратыфікацыі. У Менску дамову мусіць ратыфікаваць Савет Рэспублікі і падпісаць Аляксандр Лукашэнка. У Бруселі – зацвердзіць Еўрапарламент і Рада Еўразвязу. Еўразвяз можа ратыфікаваць дакумент 13-14 траўня. Таму верагодна, што дамова набудзе моц не раней за 1 чэрвеня.

Беларускія парламентарыі ратыфікавалі пагадненні аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму 2 красавіка. Самі дамовы былі падпісаныя 8 студзеня 2020 года ў Бруселі. Ад Беларусі дакументы падпісаў міністр замежных справаў Уладзімір Макей. З боку ЕЗ — намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных спраў Рэспублікі Харватыя Давор Бажыновіч (ад імя харвацкага старшынства ў Еўрапейскім Звязе) і Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан.

Пасля выканання ўсіх працэдураў кошт шэнгенскай візы для беларусаў мусіць знізіцца з 80 еўра да 35. Плануецца, што пагадненні пачнуць дзейнічаць з чэрвеня 2020 года.

Hавiны
«Думкі іншым занятыя». Ці вернуць беларусам грошы за нявыкарыстаныя візы?
2020.04.18 10:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў