Джон Болтан зняпраўдзіў інфармацыю, што Трамп яго звольніў


Былы дарадца Доналда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан напісаў у сваім «Twitter’ы», што прэзідэнт ЗША не звальняў яго.

«Я прапанаваў сысці ў адстаўку ўчора ўвечары [9 верасня] і прэзідэнт Трамп сказаў: «Давай абмяркуем гэта заўтра», – напісаў Болтан у «Twitter’ы».

Hавiны
Трамп звольніў дарадцу па нацыянальнай бяспецы. У жніўні ён сустракаўся з Лукашэнкам
2019.09.10 19:14

Болтан займаў пасаду дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы з красавіка 2018 года.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў