У Менску на Вадохрышча створана 8 адмысловых абсталяваных месцаў. Тут будуць дзяжурыць выратавальныя станцыі, агулам у краіне створаць больш за 80 такіх месцаў, паведаміў старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» Анвар Ігамбердзіеў.
Адсвяткаваць Хрышчэнне апусканнем у ваду 19 студзеня можна будзе ў Менску ў шэрагу месцаў:
- Выратавальная станцыя «Вяча», вадасховішча Вяча, Менскі раён, в. Пільніца.
- Выратавальная станцыя «Дразды», вадасховішча Дразды, Менск, вул. Веснінка, 2а.
- Выратавальная станцыя «Заслаўе-1», Менскае мора, Менскі раён, в. Зарэчча.
- Выратавальная станцыя «Заслаўе-2», Менскае мора, Менскі раён, в. Качына, вул. Вакзальная, 10.
- Выратавальная станцыя «Камсамольскае возера», Камсамольскае возера, Менск, вул. Прагрэсіўная, 29а.
- Выратавальная станцыя «Цнянскае», вадасховішча Цнянскае, Менск, вул. Кальцова.
- Выратавальная станцыя «Крыніца», вадасховішча Крыніца, Менскі раён, в. Зарэчча.
- Выратавальная станцыя «Пціч», вадасховішча Пціч, Менскі раён, в. Воўчкавічы.
- Ва ўсіх астатніх месцах купання строга забаронены.
З сабою на акунанне ў ваду варта з сабою ўзяць тэрмас з гарачай гарбатай, цёплыя рэчы, і ні ў якім разе нельга ўжываць алкаголь.
СК belsat.eu