За два тыдні неабыякавыя людзі сабралі для тыграў, якіх затрымалі на польска-беларускай мяжы і потым перавезлі ў заапаркі Познані ды Члухава, больш за $ 260 тысячаў. Пра гэта паведамляе «Gazeta Wyborcza».
Прыняўшы жывёлін, пазнанскі заапарк папрасіў пра дапамогу, каб аплачваць іх лячэнне, працу ветэрынараў і перабудову вальераў.
Спіс мецэнатаў змяшчаецца на 190 лістах. Гэтак, польская арганізацыя Сусветнага фонду прыроды пералічыла на рахунак заапарка больш за $ 50 тысяч. Шоумен і журналіст Юрэк Оўсяк паабяцаў пералічыць заапарку частку сваёй прэміі імя Анджэя Вайды.
Грошы прыходзілі і з іншых краін, напрыклад, з Канады і ААЭ. А жыхары Познані прыносяць працаўнікам заапарку розныя прысмакі на знак падзякі.
Тыгры між тым адчуваюць сябе ўжо лепш. Ім далі імёны: Мерыда, Тоф, Гог, Софці, Кан, Самсон і Аква. Пасля лекавання пяць драпежнікаў паедуць у Іспанію на сталае жыхарства, а чатыры тыгра застануцца ў Польшчы.
Фуру з дзевяццю тыграмі, якія ехалі з Італіі ў Дагестан, ветэрынары не пусцілі ў Беларусь праз адсутнасць усіх неабходных дакументаў. Жывёліны перабывалі закрытыя ў скрынях больш за тыдзень, пасля чаго іх забралі польскія заапаркі.
Merida Waleczna, Toph, Gogh, Softi, Kan, Samson, Aqua.
Opublikowany przez Zoo Poznań Official Site Niedziela, 3 listopada 2019
МГ belsat.eu