Для бабруйскага нападніка пракурор папрасіла расстрэлу


8 студзеня ў бабруйскім судзе праходзяць спрэчкі ў справе падвойнага забойства на вуліцы Лынькова.

Паводле абвінавачвання, 36-гадовы бабруйчанін Аляксандр Асіповіч нанёс адной ахвяры 77 удараў малатком, а другой – 16 у вобласць галавы і шыі.

Дзяржабвінаваўца Вольга Іванова паведаміла, што абвінавачаны ў момант забойства дзяўчат усведамляў, што адбываецца, а пасля паспрабаваў схаваць сляды злачынства, для чаго набыў у краме некалькі ўпаковак пакетаў для смецця, піша tut.by. Аднак пасля ён вырашыў пайсці ў міліцыю з павіннай. Вольга Іванова падкрэсліла, што яўка з павіннай у дадзеным выпадку не можа быць змякчальнай акалічнасцю.

Вольга Іванова запатрабавала для абвінавачанага вышэйшую меру пакарання – расстрэл. Мужчына ўжо адсядзеў 12 гадоў за папярэднія злачынствы.

Справка
Аляксандр Асіповіч забіў дзвюх дзяўчын летась 20 ліпеня. Мужчына піў з імі алкаголь, а потым кампанія паехала дадому да мужчыны, дзе каля сёмай раніцы ён нанёс ім удары малатком і нажом. Ад атрыманых траўмаў жанчыны памерлі на месцы. Іх знайшлі ў ваннай Асіповіча.

Каментуючы забойства, Шуневіч заявіў, што «прычынаю здарэння быў чалавечы фактар».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў