Блогер NEXTA выпусціў новы фільм пра Лукашэнку


«Лукашэнка. Крымінальныя справы» – так называецца новы дакументальны фільм блогера NEXTA, які прысвечаны кіраўніку Беларусі.

«Сустракайце 60 хвілін праўды, пра якую шмат хто з вас яшчэ не ведалі», – абвяшчае аўтар кінастужкі, апублікаванай на Youtube.

Hавiны
Адвакаты кіраўніка Слонімшчыны распавялі пра «маральныя пакуты» ад публікацыі NEXTA
2019.10.18 14:07

У сваім фільме NEXTA абяцае распавесці пра «таемныя сцяжынкі», што прывялі Аляксандра Лукашэнку да ўлады, «шматлікія злачынствы, палітычныя забойствы і нават сакрэтны псіхіятрычны дыягназ».

Паводле блогера, дзякуючы гэтаму фільму гледачы зразумеюць, «чаму Беларусь 25 гадоў топчацца на месцы і пакутуе ад галечы, пакуль усе краіны-суседзі ідуць наперад і развіваюцца».

«У фільме падрабязна распавядаецца пра тое, як Лукашэнка скраў у нас краіну, мары, свабоду, будучыню і 25 гадоў жыцця. Шмат хто пра гэта і так даўно ведае, але з цягам часу, натуральна, пачынае забываць. Таму фільм закліканы ў першую чаргу асвяжыць людзям памяць, але ў той жа час матываваць іх, не даць «замаркоціцца» ад таго, што адбывалася і адбываецца», – распавёў NEXTA у каментары «Белсату».

Паводле яго, фільм арыентаваны на розныя пакаленні. Ён мае служыць дапаможнікам як для моладзі, якая хоча ведаць больш, гэтак і для старэйшага пакалення, якое пачынае страчваць надзею.

«Спадзяюся, з фільмам азнаёмяцца і тыя, хто зараз любым чынам дапамагае Лукашэнку пазбавіцца статусу «апошняга дыктатара Еўропы», зрабіць з сябе міратворца, адзінага гаранта стабільнасці і міру ў рэгіёне», – заявіў блогер.

NEXTA адзначыў, што праца над фільмам вялася прыкладна з ліпеня і забрала ў яго амаль увесь вольны час. Але, кажа суразмоўца, «як паказала рэакцыя людзей, яно было таго вартае».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў