Кіраўнік групы кампаніяў «Сервалюкс» Яўген Баскін адпушчаны, але расследаванне ягонай справы працягваецца.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы КДБ Зміцер Пабяржын.
Паводле яго, бізнесовец цалкам кампенсаваў суму шкоды. Дата змены меры стрымання Баскіна, а таксама сума кампенсаванай ім шкоды, не агучваюцца.
Відэасюжэт «Белсату» пра затрыманне Яўгена Баскіна
На дадзены момант гэта ўся інфармацыя, расследаванне працягваецца, дадаў прэс-сакратар.
Яўген Баскін і некалькі менеджараў групы кампаніяў «Сервалюкс» былі затрыманыя 14 сакавіка гэтага года па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Паводле звестак КДБ, шкода, усталяваная толькі за содні следства, ацэньвалася ў 370 млрд рублёў. Пасля затрымання Баскін знаходзіўся пад вартай,
22 сакавіка прэс-служба КДБ паведаміла пра перавод бізнесоўца пад хатні арышт «у сувязі са зноў выяўленымі акалічнасцямі».