Пікет па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Жодзіна. Пасля стрыму затрымалі журналістаў «Белсату»

 

У Жодзіна ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай 5 чэрвеня ладзіць збор подпісаў за вылучэнне яе ў кандыдаты ў прэзідэнты.

Падчас збору подпісаў. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Белсат» распачаў стрым а 15:30. Памятайце, што ў нас вы пабачыце самыя цікавыя моманты гэтай выбарчай кампаніі.

Дзясяткі людзей сабраліся на пікет Святланы Ціханоўскай у Жодзіна. Побач збіраюць подпісы і за іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты. Сярод ініцыятыўных групаў ёсць стэнды Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Гараджане наракаюць на нізкія заробкі і кажуць, што жадаюць пераменаў у краіне. Многія ставяць подпісы адразу ж за некалькіх прэтэндэнтаў.

Пасля стрыму з пікетаў у гэтым горадзе затрымалі журналістаў «Белсату».

Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўта ў якім з Жодзіна ў Менск вярталіся Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў.

МІліцыянты ў Жодзіна затрымалі Белсатаўцаў. Фота: Белсат
Міліцыянты ў Жодзіна затрымалі аўта Белсатаўцаў. Фота: Белсат

Нашыя калегі распавядаюць, што побач з супрацоўнікамі ДАІ, якія спынілі іх аўта, стаіць аўтобус з міліцыянтамі. Сілавікі сачылі за журналістамі «Белсату» яшчэ падчас пікету.

Сяргей Кавалёў паведаміў, што іх даставілі ў ГАУС у Жодзіна.

Міліцыянты ніякай інфармацыі ў справе затрымання нашых калегаў не агучваюць.
Праз тры гадзіны міліцыянты вызвалілі нашых калегаў. Апаратуру і тэлефоны журналістам вярнулі. Пры гэтым склалі адміністрацыйны пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
Галіну Абакунчык і Сяргея Кавалёва вызвалілі праз тры гадзіны. Фота: Белсат

Журналістаў «Белсату» затрымалі пасля стрыму з пікетаў у Бабруйску

КТ belsat.eu

Hавiны