30 сакавіка адбылася XXXII Урачыстая цырымонія ўручэння кінематаграфічнай прэміі «НІКА». У намінацыі «Лепшы фільм краін СНД і Балтыі» перамогу атрымаў беларускі фільм рэжысёрскі Дар’і Жук «Крышталь», паведамляюць арганізатары.
«Крышталь» – гэта таксама першы беларускі фільм, які ўвайшоў у лонг-ліст «Оскара» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».
Галоўная гераіня стужкі Эвеліна жыве ў Менску. На двары – 1996 год. У яе юрыдычная адукацыя, але марыць яна стаць дыджэйкаю. Ды не абы дзе, а ў ЗША. Праз памылку ў падробнай даведцы на візу яна апынаецца ў правінцыйным гарадку, дзе лёс зводзіць яе з незнаёмай сям’ёй, якая рыхтуецца да шлюбу.
Здымкі фільма цалкам праходзілі ў Беларусі. Карціна створана ў сумеснай вытворчасці кінакампаніяў Беларусі, ЗША, Германіі і Расеі. Над фільмам працавала міжнародная здымачная група, галоўныя ролі ў стужцы выканалі расейскія акторы Аліна Насібуліна і Іван Мулін, а таксама актрыса тэатру імя Янкі Купалы Святлана Анікей ды інш.
МГ belsat.eu