«Беларусбанк» скасаваў абмежаванні на валютна-абменныя аперацыі па картках


«Беларусбанк» паведамляе, што аперацыі з валютна-абменныя аперацыі па картках адноўлены з 27 сакавіка. Пра абмежаванні было абвешчана ўчора, 26 сакавіка.

Афіцыйна «Беларусбанк» увёў абмежаванні на шэраг аперацыяў па картках з 14:00 26 сакавіка. У прыватнасці, нельга было зняць з рублёвых картак грошы ў замежнай валюце, папоўніць валютныя карткі праз унясенне беларускіх рублёў і правесці некаторыя іншыя валютныя аперацыі.

Раніцай 27 сакавіка «Беларусбанк» апублікаваў прэс-рэліз, дзе было абвешчана пра скасаванне ўсіх абмежаванняў.

Нагадаем, паведамленні пра часовыя праблемы з валютай у беларускіх банках сталі з’яўляцца яшчэ на мінулым тыдні.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў