Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Праблема мілітарызацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль, а таксама раёнаў Чорнага і Азоўскага мораў». За дакумент прагаласавалі 66 дзяржаваў, супраць – 19.
Пра гэта паведаміла Пастаяннае прадстаўніцтва Украіны пры ААН у сваім Twitter
У ініцыяванай Украінай рэзалюцыі Расею заклікаюць вывесці сваё войска з тэрыторыі акупаванага Крыму, асуджаецца рост расейскай вайсковай прысутнасці ў Чорным і Азоўскіх морах. У дакуменце падкрэсліваецца, што дзеянні РФ у Крыме, Азоўскім і Чорным марах не толькі ствараюць пагрозу для Украіны, але таксама падрываюць бяспеку і стабільнасць усяго еўрапейскага рэгіёну.
У рэзалюцыі ыказваецца сур’ёзная занепакоенасць неапраўданым выкарыстаннем сілы супраць украінскіх суднаў у Керчанскай пратоцы 25 лістапада, а таксама асуджаецца абмежаванне суднаходства ў гэтым раёне для гандлёвых караблёў. ААН заклікае Маскву вызваліць украінскія судны і маракоў.
Супраць рэзалюцыі прагаласавалі 19 дзяржаваў, у тым ліку Беларусь, Расея, Арменія, Сірыя, Куба, Судан, Зімбабвэ, Венесуэла ды інш.
ІІ, belsat.eu