«Belarus is not Russia». У Лідзе маладзёны правялі акцыю за незалежнасць


Акцыя за незалежнасць у Лідзе.
Фота: svaboda.org

Жыхары Ліды на Гарадзеншчыне 22 снежня далучылася да акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Каля дзесяці маладых людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі на плячах ды плакатам «Belarus is not Russia» («Беларусь не Расея») прыйшлі да помніка князю Гедзіміну, а затым перайшлі на плошчу Леніна да галоўнай гарадской ялінкі.

Hавiны
«Расейскі сцяг вернецца ў Берасце». У Расеі мітынгавалі за інтэграцыю
2019.12.20 21:10

Удзельнікам акцыі было ад 16 да 18 гадоў.

Акцыя працягнулася дзве гадзіны. Нікога не затрымалі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў