Беларусь і Расею чакаюць адзіныя валюта і парламент? На гэта намякнуў прэс-сакратар МЗС


Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіў, што паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расеі не выйдзе за межы саюзнай дамовы 1999 года, але гэты дакумент, сярод іншага, кажа пра адзіную валюту, адзіны парламент, сімволіку і адзінае рэгуляванне.

Hавiны
«Каб не было маніпуляцыяў». Улады хаваюць дэталі інтэграцыі ад беларусаў
2019.09.18 16:48

Падчас брыфінгу 20 верасня прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз заявіў, што ажыятаж, які паўстаў вакол паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі, створаны цалкам на пустым месцы і для яго няма фактычных падставаў.

«Хацеў бы яшчэ раз нагадаць поўнае найменне дакументу – Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі для рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Менавіта ў гэтай назве і закладзены яго сэнс. Нічога, што выходзіць за межы Саюзнай дамовы 1999 года, там быць не можа», – сказаў ён.

Меркаванні
Інтэграцыйны ўдар Крамля
2019.09.17 12:55

Разам з тым дамова 1999 года паміж Беларуссю і Расеяй прадугледжвае сярод іншага стварэнне агульнага парламенту, Савету міністраў, суду. Таксама Саюзная дзяржава мусіць мець свае герб, сцяг, гімн, адзіную валюту.

Апроч таго, у аб’яднанні дзвюх краін мусяць быць адзіная грашова-крэдытная, валютная, падатковая і коштавая палітыка; адзіныя правілы канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў; аб’яднаныя транспартная і энергетычная сістэмы; адзіная гандлёвая і мытна-тарыфная палітыка; адзінае заканадаўства аб замежных інвестыцыях і іншыя функцыі.

Hавiны
МЗС Літвы пра інтэграцыю Расеі і Беларусі: «не выключана, што ёсць нейкія сакрэтныя пратаколы»
2019.09.17 12:44

МГ belsat.eu

Стужка навінаў