«Baza»: Рамзан Кадыраў у шпіталі ў цяжкім стане з падазрэннем на COVID-19


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, які, паводле неафіцыйнай інфармацыі, шпіталізаваны з падазрэннем на COVID-19, знаходзіцца ў цяжкім стане. Пра гэта стала вядома Telegram-каналу «Baza».

Паводле крыніцаў Telegram-каналу, Кадыраў заразіўся каля двух-трох тыдняў таму і цяпер ён нібыта знаходзіцца ў больніцы ў Маскве.

Пра шпіталізацыю Кадырава ўвечары 21 траўня паведамілі крыніцы агенцтваў ТАСС, «РИА Новости» і «Интерфакс».

Паводле Telegram-каналу «Baza», Кадыраў мог заразіцца каронавірусам ад кіраўніка аднаго з раёнаў Чачэніі. Кадыраў асабіста праведаў яго ў больніцы нягледзячы на інфекцыю і нават абняў чыноўніка падчас сустрэчы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў