Авіярэйсы паміж Менскам і Масквой позняцца на некалькі гадзінаў


У Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрымліваюцца рэйсы. Пра гэта сведчаць звесткі онлайн-табліцы вылетаў і прылётаў.

Гэтак, рэйс SU1830, які мусіў прыбыць у беларускую сталіцу з Масквы а 10:00, адкладваецца да 13:00.

Зваротны рэйс SU1831 вылеціць у сталіцу РФ у 14:00, а не 10:55, як планавалася.

Пра затрымку рэйсу ў Расею ў «Facebook’у» паведаміў журналіст Алесь Пілецкі.

– Ваш рейс задержан. Счастливого пути.Мінскі аэрапорт у імгле. Але электрычнасць пакуль не адключылі. І кава норм.#первыйразвроссии

Opublikowany przez Alesa Piletskiego Czwartek, 3 października 2019

«Менскі аэрапорт у імгле», – паведаміў ён.

Разам з тым начальніца аддзелу сувязяў са СМІ менскага аэрапорту Раміна Саматханава ў каментары belsat.eu адзначыла, што затрымкі рэйсаў паміж Менскам і Масквой звязаныя з кампаніяй «Аэрафлот». Нацыянальны аэрапорт, паводле яе, працуе ў штатным рэжыме, «усё лятае паводле раскладу, надвор’е выдатнае».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў